Як паведамляюць «Бізнэс-навіны», паліва падаражэе ў сярэднім на 5%. Гэта першае павышэнне коштаў на паліва ў 2013 годзе. Паведамляецца, што Міністэрства эканомікі ўхваліла сёлета штоквартальнае павышэнне коштаў на паліва на 5%.

З 16 студзеня будуць наступныя рознічныя кошты:

«Нармаль-80» — 7200 рублёў за літр;
АІ-92 — 7400 рублёў за літр;
АІ-95 — 7800 рублёў за літр;
дызельнае паліва — 8000 рублёў за літр;
дызпаліва «Еўра-5» — 8400 рублёў за літр;
дызпаліва «Арктыка» — 9300 рублёў за літр.

Сёння рознічныя кошты на АЗС складаюць:

бензін Нармаль-80 — 6750 рублёў
бензін АІ-92 — 6950 рублёў
бензін АІ-95 — 7500 рублёў
дызельнае паліва — 7650 рублёў

Папярэдняе павышэнне адбылося 3 кастрычніка 2012 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?