За серыю нападаў на жанчын асуджаны 28-гадовы вадзіцель пагрузчыка брэсцкага прадпрыемства.

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Сяргей Гарошка,

ахвярамі зламысніка сталі дзевяць жанчын. Злачынствы ён учыняў у цёмны час сутак у розных раёнах Брэста са жніўня 2009 года па май 2012 года.
На пяцярых ён нападаў з мэтай рабавання: вырываў з рук сумачкі, пакеты і ўцякаў; яшчэ дзвюх спрабаваў згвалтаваць. Акрамя таго, з адной берасцейкі падчас нападу ён спрабаваў зняць ніжнюю бялізну, у іншай пацярпелай на вакзале выкраў сумачку.

4 мая 2012 года мужчына быў затрыманы і змешчаны пад варту.

27 лістапада 2012 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 206 (рабаванне), ч. 2 арт. 167 (іншыя дзеянні сексуальнага характару), ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Праведзеная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза якіх-небудзь псіхічных расстройстваў у мужчыны не выявіла.

Судом яму было прызначана пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У лік кампенсацыі маральнага ўрону і матэрыяльнай шкоды ён павінен выплаціць пацярпелым больш як 14 млн. рублёў.

15 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу адваката асуджанага, пакінуўшы прыгавор першай інстанцыі без зменаў, і ён набыў законную сілу.

Раней ён быў судзімы за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?