Ты можаш выйграць яго сваім уласным розумам, узяўшы ўдзел у студэнцкай IT-алімпіядзе, якую арганізуе кампанія EPAM Systems сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам. Удзельнікам спаборніцтваў можа стаць любы студэнт, які жыве ў Магілёве ці Магілёўскай вобласці.

Алімпіяда пройдзе ў два туры: завочны (26 студзеня 2013, пачатак, а 10-й) і вочны (3 лютага 2013, пачатак, а 10-й). У завочным туры ўвазе зарэгістраваных удзельнікаў будзе прапанавана 8 задач. Рашэнні трэба даслаць на электронны адрас, указаны на старонцы рэгістрацыі, дзе 31 студзеня 2013 будуць размешчаныя вынікі 1-га тура.

У другі, вочны, тур будуць запрошаныя 16 удзельнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў. Вочны тур пройдзе ў сумеснай лабараторыі БРУ-ЕРАМ па адрасе: Магілёў, вул. Ленінская, 89, корпус 2, аўдыторыя 207. У заключным спаборніцтве IT-алімпіяды ўдзельнікам для будзе прапанавана 4–5 заданняў.

Пераможцы IT-алімпіяды:

а) стануць ўладальнікамі разнастайных заахвочвальных прызоў;

б) атрымаюць магчымасць уладкавацца на працу ў магілёўскі офіс кампаніі EPAM Systems.

Найлепшы з удзельнікаў атрымае галоўны прыз — Apple IPAD WiFi 16Gb (галоўны прыз будзе прысуджаны, калі пераможца правільна выканае больш за 60% заданняў).

Як узяць удзел?

Да 25 студзеня 2013 зарэгістравацца па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?