«Софтклюб» традыцыйна выпускае на пачатку года беларускі каляндар – летась тэмай была архітэктура Беларусі, сёлета – народныя святы.
Кожнаму з месяцаў адпавядае традыцыйнае свята: студзень – Каляда, чэрвень – Сёмуха, верасень – Багач і гэтак далей. Кожная выява суправаджаецца гісторыяй свята і пералікам іншых святаў на месяц.
Аформіў каляндар мастак Валерый Вядрэнка.
Цалкам каляндар глядзіце тут