Не-не, у навігатар падглядваць нельга! Але можна запытацца ў мясцовых! Перад тым як пытаць углядзіцеся як след — кожны хлопчык тут паводзіць сябе як першадрукар, а кожная дзяўчынка мае позірк гераіні вулічных пратэстаў канца 60-х. Толькі не французскіх, а нашых… Ну як, цікава?

Тады просім разам з намі ў намоленае стагоддзямі мястэчка, якое памятае крокі славянскага першадрукара Івана Фёдарава, дзе храм-крэпасцьабараняла тры хрысціянскія канфесіі і ў якім месцічы здолелі перамагчы знішчальную савецкую машыну атэізму ў самы разгар бальшавіцкага рабавання ў 1969-м! Менавіта тут, пакідаўшы сярпы і косы на полі, з немаўлятамі на руках і непахіснай верай беларускі адстойвалі сваё! Адказаць сабе на пытанне, што ёсць большым цудам, унікальны помнік архітэктуры ці грамадскі ўчынак дзеля веры, вы зможаце, паглядзеўшы фільм «Ішкалдзь» — працяг праекту Край. BY культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?