Беларускі гандаль павінен цалкам адмовіцца ад кіёскаў. Такую пазіцыю Міністэрства гандлю агучыў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра Вячаслаў Драгун.

Першым ад кіёскаў адмовіўся Мінск. «Паколькі гэта своеасаблівая візітная картка Беларусі, то хацелася б, каб фармат гандлёвых аб’ектаў тут быў больш значным», — растлумачыў намеснік міністра.

На яго думку, кіёскі павінны «плаўна памерці», паколькі ў гэтых аб’ектах гандлю няма адпаведных умоваў ні для працы людзей, ні для захоўвання і рэалізацыі тавараў.

«Гэта не зусім правільна, гандляваць так, калі ёсць адпаведныя гандлёвыя плошчы, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы», — адзначыў Вячаслаў Драгун.
Услед за сталіцай ад кіёскаў адмаўляюцца і рэгіёны — там, паводле яго слоў, вядзецца планамерная праца.
«Індывідуальным прадпрымальнікам прапануецца перавод у добраўпарадкаваныя памяшканні. Гэтая праца вядзецца і па гарадах, і па асобных групах тавараў», — сказаў намеснік міністра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?