У чацьвер прайшлі першыя матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА.
Беларускія клюбы гулялі ў Латвіі. Менскае «Дынама» з рыскім «Сконта», берасьцейскае «Дынама» з «Мэталюргам» з Ліепаі. Абодва матчы скончыліся зь лікам 1:1.
Гульні ў адказ пройдуць 2 жніўня. Нагадаем, што ў першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду барысаўскі БАТЭ прайграў «Апаэлю» (Нікасія, Кіпр) -- 0:2. Матч у адказ пройдзе 24 ліпеня ў Барысаве.
0
0
0
0
0
0