28.01.2013 / 09:44

Берцы беларускіх вайскоўцаў: якія лепшыя? А з Вашага вопыту — якія з вайсковых берцаў лепшыя? 41

Расійская армія толькі цяпер адмаўляецца ад анучаў. У беларускай арміі такое рашэнне рэалізавалі яшчэ некалькі гадоў назад.

«Каля 5 год таму было прынятае рашэнне аб пераходзе да юхтовых чаравікаў з высокімі берцамі і шкарпэтак. І на працягу 2-3 год мы цалкам перайшлі на новы абутак», — расказвае прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Вадзім Макараў.

Разам з тым, па яго словах, на складах захоўваюцца кірзавыя боты з падкарочанай халявай. Такі абутак, як і валёнкі, напрыклад, выкарыстоўваюцца ў пэўных умовах па рашэнні камандзіра.

Новы абутак для войска вырабляюць гродзенская абутковая фабрыка «Нёман-сплаў» і «Гомельская абутковая фабрыка «Труд-Стацкевіч-Адамантан». У гродзенскіх берцах падэшву мацуюць на клей, у Гомелі — на цвікі.

Шкарпэткі для вайскоўцаў, як і іншыя элементы формы, вырабляе «Беллегпрам».

На сайце Мінабароны дзейнічае адмысловы форум, дзе ўсе зацікаўленыя могуць абмеркаваць артыкулы «Белорусской военной газеты» пра навінкі вайсковай формы. Частка ўдзельнікаў форуму крытыкуе беларускія берцы. Вось адзін з прыкладаў крытыкі.

«Берцы не вытрымліваюць ніякай крытыкі ні па якасці матэрыялаў, ні па выкананні. Вы спрабавалі ў іх выехаць у восеньскае або вясновае бездарожжа ў поле? Прамакаюць і робяцца непад'ёмнымі ўжо праз 10 хвілін. А ўзімку я наогул ціха маўчу, асабліва ў апошнія зімы, калі было і -25 і -30. Там ужо ваўняныя шкарпэткі не ратуюць, і чаравікі робяцца «дубовымі». Так што — усё адно простая дарога ў краму, каб захаваць сваё здароўе».

У адказ на крытыку «Белорусская военная газета» нагадвае пра гарантыйныя тэрміны і правілы эксплуатацыі абутку. Напрыклад, гарантыя на берцы трывае чатыры месяцы. Калі ж цягам гарантыйнага тэрміну пры правільнай эксплуатацыі формы ўзнікаюць праблемы, неабходна звярнуцца ў рэчавую службу часці. Пастаўшчык у такіх выпадках абавязаны замяніць дэфектную форму на новую.

«Працэс абнаўлення ідзе. Мы рэагуем на крытыку, улічваем меркаванне тых, хто носіць форму», — падкрэсліў Вадзім Макараў.

* * *

А з Вашага вопыту — якія з вайсковых берцаў лепшыя?

Сямён Печанко

0
Вадим / Адказаць
27.01.2013 / 15:07
У меня были берцы, гродненской фабрики. Полный отстой. Зимой скользят, промокают, в них зимой холодно. Ну крепкие это факт. А вообще в армии многие предпочитают сапоги. Их быстрее одевать, при команде подьем, да и удобнее кажется. Они не мокнут. А насчет портянок, то некоторые летом пользуются, я сам пользовался. В носках сильно потеют ноги, а вот в портянках - идеально
0
Паручнiк з Плошчы / Адказаць
27.01.2013 / 15:28
Гадоу пяць як нашу берцы беларускай фiрмы "Отико"..Якасць-выдатнейшая,ва усiх сэнсах..I на Плошчы,калi ужо быць шчырым,быу таксама у ix..Не ведаю што уяуляюць сабою "неманскiя",а у сваix штомесяц раблю некалькi маршау па 10-20 км i ведаеце,сябры,проста зносу iм няма!..Р,S...Схаванай рэкламы не рабiу,бо мяне з гэтай фipмай нiчога,акрамя маix берцау не звязвае:)))
0
5 капеек / Адказаць
27.01.2013 / 16:47
Наколькі я ведаю, абутак - гэта тое, што мацяркі перадаюць сваім сынам у першай жа перадачы. Можа, канечне, камусьці і нармальна ў ботах ды анучах - як звычка і здароўе дазваляюць. Але адсутнасць нармальнага абутку у гэтай прымусілаўцы лічу ганьбай усёй краіны. Нагадаю, чаму чартапалох з'яўляецца сімвалам Шатландыі: армія скандынаваў спадзявалася захапіць сонных шатландцаў і, ціха разбуўшыся, спрабавала прайсці ў горад, дзе нават не стаялі вартавыя. Але босыя пачалі наступаць на калючкі, якія раслі вакол шатландскіх селішчаў, і войкаць. Іх пачулі. Карацей, босы салдат - ніякі салдат.
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру