Экзістэнцыйная драма «У тумане» Сяргея Лазніцы выйдзе ў сталічны кінапракат.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш,

карціну з 21 лютага на працягу двух тыдняў можна будзе паглядзець у кінатэатры «Беларусь».

«У тумане» — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Дзеянне драмы адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.

Фільм тройчы дэманстраваўся ў Мінску ў лістападзе 2012 года на кінафестывалі «Лістапад». Тады паказы фільма прайшлі пры аншлагах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?