16 студзеня ў галоўным офісе нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» адбылася прэзентацыя новай формы бортправаднікоў.

Для авіяперавозчыка распрацаваны два мужчынскія і два жаночыя камплекты. Традыцыйную і ўжо добра знаёмую пасажырам «Белавія» бела-сіне-бірузовую форму зменяць адразу два варыянты — зімовы і летні.

Зімовы камплект выкананы ў цёмна-сіняй і чырвонай гаме, летні — у бел-шэра-ружовай.

Форма складаецца з жакета, камізэлькі, блузкі / кашулі, спадніцы / штаноў, пілоткі, фартуха, шыйнай хусцінкі.

Для зімовага сезона прадугледжаныя паліто і шапка, для летняга — плашч. Таксама ў летні перыяд бортправадніцы будуць насіць сарафаны.
Бортправаднікам выдаюць спецыяльныя валізкі для перавозкі асабістых рэчаў.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара кампаніі Ігара Чаргінца,

ужо заўтра, 17 студзеня, новую форму бортправаднікоў змогуць ацаніць пасажыры «Белавія».

Дызайн касцюмаў распрацаваны галоўным мастацкім кіраўніком ААТ «Цэнтр моды» Эльвіра Жвікава. Паводле яе слоў, за аснову пры стварэнні калекцыі былі ўзятыя колеры лагатыпа кампаніі — сіні, чырвоны і белы. Была праведзеная вельмі сур’ёзная папярэдняя праца са спецыялістамі «Белавія», з якімі абмяркоўваўся кожны аспект новай уніформы, каб яна была не толькі стыльнай, але і зручнай у карыстанні.

Як падзяліліся з БелаПАН бортправаднікі,

форма пашытыя індывідуальна на кожнага і большасці спадабалася.
А вось наколькі яна практычная, стане зразумела заўтра, калі яны выйдуць у ёй у першы рэйс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?