16.01.2013 / 19:53

«Прыгоды і паходы»: Белсат запускае новую дзіцячую праграму — відэа 4

«Вашыя дзеткі задаюць пытанні? Чаму бывае дзень і ноч? Зіма і лета? Чаму планета Зямля — у космасе? З чаго складаюцца рэчывы? Што такое „хуткасць святла“? Чаму трэба з павагаю ставіцца да прыроды і берагчы яе? Як з непрыгожага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк? Адказы — у праграме „Прыгоды ды паходы“.

Гэтая праграма для вас і вашай малечы! Запрашаем у захапляльныя вандроўкі разам з Вожавужам, Свінтусам і Дашаю, падчас якіх нашыя маленькія гледачы даведаюцца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды здарэнні», — так анансуе беларускі незалежны тэлеканал сваю новую перадачу.

«Прыгоды і паходы» будуць паказваць на «Белсаце» раз на два тыдні. Першая серыя — ужо ў суботу, а 18:45.

0
Ахъ / Адказаць
17.01.2013 / 10:25
Почему то мелодия напомнила вот это http://www.youtube.com/watch?v=eVScL7fysg0
0
Віталь / Адказаць
17.01.2013 / 10:46
Спявае Максім Жбанкоў?
0
Нейкі чалавек / Адказаць
17.01.2013 / 13:14
Вырашылі ахапіць сваёю прапаґандаю дзіцячую аўдыторыю?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру