У мытным саюзе ўводзіцца ўвазное мыта ў памеры 10% ад мытнага кошту на персанальныя камп’ютары, якія каштуюць да 3 тыс. даляраў. Адпаведнае рашэнне прынятае калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рашэнне тычыцца непартатыўных персанальных камп’ютараў, у тым ліку асобных відаў манаблокаў. Раней памер пошліны складаў 0%.

«Гэтае рашэнне павінна спрыяць развіццю вытворчасці персанальных камп’ютараў у краінах мытнага саюза, —
растлумачыў міністр гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў. — Дзякуючы дыферэнцыяцыі па цане тавару, яно закранае галоўным чынам офісныя ПК, а стаўкі мытаў, напрыклад, на серверы застануцца на ранейшым узроўні».

Рашэнне аб увядзенні мыта ўступіць у сілу 26 студзеня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?