Мюнхенская «Баварыя» афіцыйна абвясціла пра тое, што з лета 2013 года галоўным трэнерам каманды будзе іспанскі футбольны спецыяліст Хасэп Гвардыёла. Тэрмін пагаднення разлічаны да 30 чэрвеня 2016 года, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Апошнім трэнерскім месцам працы Гвардыёлы была каталонская «Барселона», з якой ён тры разы выйграў чэмпіянат Іспаніі (2009, 2010, 2011) і двойчы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2009, 2011).

Галоўным трэнерам «Баварыі» зараз з’яўляецца немец Юп Хайнкес, які пакіне каманду па заканчэнні сезона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?