Моцны снег ускладніў працу аўтатранспарту ва ўсёй краіне. Рух на гарадскіх вуліцах запаволены. Снег працягвае падаць. Нават цэнтральныя артэрыі цалкам расчысціць не паспяваюць, на бакавых жа вуліцах паласа, прыдатная для руху, звузілася да сярэдзіны. Непраезных заносаў у межах горада няма, але коркі ўзнікаюць ў месцах аварый.
Ва ўмовах снегападу немагчыма да канца расчысціць і загарадныя дарогі.
Снег на дарозе амаль такі ж небяспечны як галалёд. Ён павялічвае тармазны шлях машыны і прыводзіць да заносаў.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Мінску снег будзе падаць цэлы дзень і ўвечары. Уначы завіруха суцішыцца. Тэмпература мае паволі апускацца праз цэлую пятніцу.
Варта адзначыць, што дворнікі адстаюць ад дарожнай тэхнікі. Ходнікі завалены снегам, і пешым па горадзе рухацца не проста.