Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Нагадаем, учора Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выклала ў вольны доступ школьныя падручнікі для вучняў I–XI класаў у фармаце PDF. Скачаць падручнікі можна з сайта Міністэрства адукацыі ці з сайта Нацыянальнага інстытута адукацыі.

«На жаль, не ўсе аўтары пагадзіліся выкласці свае творы для скачвання, — кажа прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Ваніна. — Цяпер на сайце знаходзіцца 50 падручнікаў. Іх можна загрузіць сабе на планшэт ці ноўтбук і ўзяць у школу замест папяровай кнігі». Усяго ў навучальным працэсе ў беларускіх школах выкарыстоўваюцце 150 падручнікаў.

Юлія Ваніна паведаміла, што

фармат PDF быў выбраны, каб хоць неяк абараніць аўтарскія правы: такія кнігі цяжэй канвертаваць у тэкставы фармат для продажу.

Але калі адсканаваныя падручнікі ўжо «пайшлі ў масы», дык набыццё прыладаў для іх выкарыстання пакуль застаецца асабістай справай бацькоў.

«Міністэрства не можа забяспечыць усіх дзяцей планшэтнымі камп’ютарамі ці ноўтбукамі.
Але калі нейкае прадпрыемства жадае аказаць спонсарскую падтрымку школе, яно можа зрабіць гэта ў падобным выглядзе», — кажа Юлія Ваніна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?