У сувязі з пачаткам сезоннага ўздыму захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі аптэкам прапануюць павялічыць час працы, а некаторым -- перайсці на кругласутачны рэжым,
паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Таксама ўсім кіраўнікам аптэкаў дадзена даручэнне прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках сродкаў для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый: гарачапаніжальных, болесуцішальных, імунамадулюючых, супрацьвірусных і антыбактэрыйных лекавых сродкаў, аскарбінавай кіслаты, медыцынскай марлі, масак і тэрмометраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?