«Я ўжо нямала на гэтую тэму размаўляў і хачу яшчэ раз пацвердзіць, што ў Беларусі кантроль будзе ўзмацняцца»,— заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона.
«Гэта не значыць, што мы будзем хадзіць за кожным, гэта не дай бог прывядзе да таго, што мы кагосьці там будзем прыціскаць, заціскаць, нахіляць— гэтага ў нас не будзе. Павінна быць сумленна, прыстойна», — прыводзіць словы Лукашэнкі
Афіцыйны лідар адзначыў, што ў гэтым напрамку КДК і працуе. «Але сёння працэсы і развіццё нашага грамадства і эканомікі на такім узроўні, што без кантролю не абысціся. Таму ўсе павінны чуць і разумець, што там, дзе нам трэба, мы будзем прысутнічаць у плане кантролю. Перш за ўсё, вядома ж, Камітэт дзяржаўнага кантролю «, — сказаў ён.
Лукашэнка «запатрабаваў далажыць, якія праблемы КДК трэба будзе вырашыць у бліжэйшы час, а таксама аб тых недахопах, якія сёння ёсць у эканоміцы, грамадстве, «міма якіх КДК праходзіць не можа».
«Натуральна, мы нікуды не падзенемся ад таго, што Камітэт дзяржкантролю будзе абавязаны кантраляваць расходаванне дзяржаўных сродкаў і рэсурсаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і свята ахоўваць дзяржаўную ўласнасць, каб яна не мантачыць і эфектыўна сёння працавала. Гэта самае галоўнае для Камітэта дзяржаўнага кантролю», — заявіў Лукашэнка.
Якабсон у сваю чаргу адзначыў, што «праблем застаецца яшчэ дастаткова шмат і ў сферы бюджэтнага будаўніцтва, і расходавання бюджэтаў краіны і абласцей».
Па выніках сустрэчы Лукашэнкі «даў шэраг даручэнняў».