У дачыненні да былога дырэктара і трох супрацоўнікаў ААТ «Магілёўдрэў» завялі крымінальныя справы. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Фёдар Балейка.

Гэтыя справы звязаныя з перавышэннем і злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, прамым парушэннем дзеючага заканадаўства і абуральнай безгаспадарчасцю. Выдзеленыя прадпрыемству ў 2009 годзе на мадэрнізацыю вытворчасці грошы так і не былі выкарыстаны па прызначэнні, а прадпрыемству гэтым нанесены сур’ёзны эканамічны ўрон.

«У гэтым годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў як ніколі эфектыўна спрацавалі па выяўленні і спыненні эканамічных і карупцыйных злачынстваў, — адзначыў Фёдар Балейка. — Раскрыццё 166 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у гэтай сферы. У ліку асабліва рэзанансных — спыненне схем крадзяжу калійных угнаенняў, аўтамабільных шын, цэлы шэраг сур’ёзных злачынстваў у эканоміцы. Дзякуючы прафесійным дзеянням нашых супрацоўнікаў прадухілены эканамічны ўрон на Вr58 млрд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?