У вытворчым цэху ТАА «Кронаспан» у Смаргоні 16 студзеня пры прэсаванні драўняна-валакністых пліт у прэсе заціснула 21-гадовага аператара аўтаматычнай лініі.
Інжынер прадпрыемства ў 14.32 патэлефанаваў у райаддзел па надзвычайных сітуацыях. За 13 хвілін ратавальнікі паспелі даехаць да месца здарэння і вызваліць пацярпелага.
У 14.45 яго перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Але дактары не змаглі дапамагчы хлопцу. У 14.54 ён памёр.
Па факце здарэння следчыя дзеянні будзе праводзіць аддзел Следчага камітэта па Смаргонскім раёне.