1. Падбірайце сэксуальныя позы, у якіх вядзе рэй жанчына. Каб яна падладжвала рытм і пункты дакранання пад сябе. Мужчына мусіць навучыцца атрымліваць асалоду ад працэсу кахання, а не ад панавання над жанчынай, мусіць навучыцца любіцца, а не займацца грубым сэксам.

2. Прыслухоўвайцеся да свайго цела і цела сваёй партнёркі падчас любошчаў. Вучыцеся кантраляваць нервовае напружанне і ўзровень напятасці.

3. Прэзерватывы з анестэтыкамі змяншаюць чуллівасць.

4. Прадукты мора і шакалад — добры допінг для каханкаў. Але не толькі яны — любыя лёгкія стравы, якія вам смакуюць, вітаюцца.

5. Паспрабуйце выкарыстоўваць любрыканты. Шмаравідла спрыяе таму, што сіла церця змяншаецца. Адпаведна мужчыне трэ’ будзе больш часу на тое, каб дасягнуць вяршыні асалоды.

6. Зведвайце як уласныя эрагенныя зоны, так і партнёравыя. Каханне — гэта не тэорыя, а практыка.

7. Рабіце гэтак званае практыкаванне Кегеля. Напружвайце мускулы таза і пахвіны, усё роўна як хочаце затрымаць вывальненне мачы. Сканцэнтруйцеся на сваім адчуванні цягліцаў. Пасля ўявіце, што вы падымаецеся на ліфце (як вышэй, то мацней сціскаюцца цягліцы тазавага дна), потым вяртаецеся на першы паверх (як ніжэй, то мацней цягліцы лагвовага дна разнявольваюцца).

8. А можа быць, кахайцеся, як кахаліся. Галоўнае — не ператварайце сэкс для жыцця ў жыццё для сэксу. І тады ўсё будзе ок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?