На дыстанцыі 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі Дар'я Домрачава дапусціла 1 (1 +0) промах і паказала вынік 20 хв. 50,5 сек., адстаўшы ад пераможцы Анастасіі Кузьміной са Славакіі (без промахаў) на 21,9 сек. Другое месца заняла Кайса Мякярайнен з Фінляндыі (1 промах; 16,7 сек.).
Дар'я Домрачава заняла 3-е месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету па біятлоне
Чарговы этап пачаўся 17 студзеня ў італьянскім Антхольцы.