У Мінску знялі рэкламу беларускай мовы «Ма-ма=мо-ва». На яе месцы цяпер іншая сацыяльная рэклама — за раздзельны збор смецця і супраць палення. А ў абласных цэнтрах яна засталася.

Дырэктарка рэкламнай кампаніі «CityLight» Вольга Велікаселец пацвердзіла, што плакаты «Ма-ма=мо-ва» паступіла распараджэнне зняць: «Мы выконваем тэхнічныя функцыі. Паступіла замова размяшчаць плакаты — размяшчаем. Зараз сапраўды ёсць просьба зняць — мы здымаем. Гэта тычыцца выключна плакатаў, на якіх на фоне школьнай дошкі напісана «Ма-ма=мо-ва». Серыя «Якім будзе тваё першае слова на роднай мове?» застаецца».

Ад якой інстанцыі паступіла распараджэнне, дырэктарка сказаць адмовілася.

Плакаты «Ма-ма=мо-ва» і «Якім будзе тваё першае слова на роднай мове?» друкаваліся на вініле, таму яны могуць выкарыстоўвацца шматразова. Гэта значыць, што калі дэманстрацыйнае месца было выкуплена камерцыйнай рэкламай, то сацыялка можа «пераехаць» у іншае, альбо вярнуцца на мінулае пасля сканчэння аплочанага часу камерцыйнай рэкламы.

Аднак па вуліцы Каліноўскага плакат з надпісам «Маё першае слова «Дзякуй» змянілі на рэкламу tut.by.

У фірме «BigBord», якая займаецца размяшчэннем рэкламы ў Гродне , эканаміст фірмы Ірына Суворава патлумачыла , што рэкламу змянілі таму, што гэтае месца выкупіў заказчык.

А ў Гомелі рэклама па-беларуску нават пашырылася. На дадатак да ранейшай сацыяльнай рэкламы пра родную мову на вуліцы Савецкай з’явіліся яшчэ 3 білборды

Вялікі білборд «Ма-ма = мо-ва. Любiш маму?» з’явіўся на цотным баку вуліцы Савецкай паблізу новага ўнівермага «Гомель». Аналагічны білборд захаваўся і на другім баку.

Глядзі таксама: Бе-ла≠русь: рэакцыя на зняццё моўных плакатаў — дэматыватар
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?