Сіміч у форме новага клуба.

Сіміч у форме новага клуба.

Сербскі абаронца працягне кар’еру ў клубе элітнага турэцкага дывізіёна «Кайсерыспор», з якім падпісаў сёння пагадненне.

Марка Сіміч прыйшоў у БАТЭ ў 2011 годзе.

Сума трансферу склала 1 млн еўра, паведамляе сайт турэцкага клуба. Кантракт заключаны на 3,5 года.

«Кайсерыспор» — футбольны клуб турэцкай суперлігі з горада Кайсеры ў цэнтры краіны.
Заснаваны ў 1966 г., належыць абазіна-чаркескай дыяспары горада. У мінулым сезоне фінішаваў 11-м. Трэніруе клуб знакаміты ў мінулым харвацкі футбаліст Роберт Прасінечкі.

Зараз «Кайсерыспор» займае ў турнірнай табліцы 15-е месца. У 18-м туры згуляе 19 студзеня ў гасцях з «Бурсаспорам».

***

Нагадаем, што раней з БАТЭ у «Аланію» сышоў Рэнан Брэсан і наадварот клуб працягнуў кантракты з Аляксандрам Глебам і Дзмітрыем Ліхтаровічам, выкупіў кантракт Міхаіла Сівакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?