Чаму і хто ўсё-ткі зняў беларускамоўную рэкламу, і чаму менавіта ў сталіцы? Спрабуем яшчэ раз перагаварыць з Міністэрствам культуры. А мо пасля розгаласу яны ўжо валодаюць інфармацыяй.

«Нас не папярэджвалі, што здымаюць», — сказала прэс-сакратар Юлія Віскуб.

Менавіта Мінкульту выступала ў ролі замоўшчыка тых білбордаў. І дзіўна, што там не ведаюць, хто зняў імі аплочаную рэкламу. Альбо ведаюць, але не кажуць.

Набіраем аддзел ідэалогіі Мінгарвыканкама. Там нічога не могуць патлумачыць. І накіроўваюць ў прадпрыемства «Мінскрэлама». Адтуль — назад: маўляў, не іх білборды былі.

Наступны нумар — кабінет начальніка Упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

«Не магу каментаваць», — заявіла начальнік упраўлення Аксана Канстанціновіч. І накіравала ў аддзел па кантролі за рэкламай.

Тлумачым сітуацыю. Перапытваем, ці аддзел курыруе ў тым ліку сацыяльную рэкламу. Атрымліваем станоўчы адказ. Але пра канкрэтныя білборды не ведаюць.

«Мне нічога невядома на гэты конт», — сказала начальнік аддзела Ірына Лятняк.

Два з паловай года таму, калі знікла рэклама «Беларускае — самае маё!», таксама не давалі адказу, па чыім загадзе тое адбылося. Толькі кулуарна перашэптваліся, што распараджэнне прыйшло ад намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Нібыта там палічылі, што рэклама занадта беларуская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?