Пра гэта распавёў начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч:

— Праект помніка скульптара Валяр’яна Янушкевіча гатовы, прайшоў экспертызу.
Але на яго рэалізацыю цяпер у бюджэце сродкаў няма.
А неабходна адзін мільярд дзвесце тысяч рублёў.

— А чаму б не арганізаваць збор сродкаў сярод маладзечанцаў?

— На помнік Агінскаму, які цяпер стаіць каля музкаледжа, сродкі збіралі сярод гараджан, і гэту ідэю падтрымалі.
А вось на Новы год прапанавалі маладзечанцам укласці грошы ў феерверкі — і атрымалі хвалю ўшчуванняў. Хаця, на мой погляд, гэта нармальная практыка, калі людзі плацяць за сваё задавальненне, за феерверкі.

Датычна помніка Купалу, то не ведаю, ці спрацуе такі варыянт. Вядома, гэта прыкра, што прайшоў і юбілей, 130 год песняру, а помнік не з’явіўся тут, на яго радзіме. Ініцыятывы па збору сродкаў пакуль таксама няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?