18.01.2013 / 14:11

«Белпошта» выпусціла картку з маркай да 175-годдзя Каліноўскага 8

Памятнае гашэнне адбудзецца 2 лютага

Паштовая картка з маркай «175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага» з’явіцца 28 студзеня — пра гэта інфармуе сайт «Белпошты».

На марцы — партрэт Каліноўскага на фоне газет «Мужыцкая праўда», на паштоўцы — выступ Каліноўскага перад сялянамі.

Гістарычная даведка ад «Белпошты» (па-расейску) сведчыць: «Кастусь Каліноўскі (Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, 02.02.1838, в. Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Падляскае ваяв. Польшчы — 22.03.1864) рэвалюцянер-дэмакрат, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.

У 1862—1863 гг. К. Каліноўскі разам з аднадумцамі кіраваў выданнем і распасюдам нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

Мастак картки Мікалай Рыжы. Яе гашэнне адбудзецца 2 лютага на паштамце Мінска.

ЮУ

0
Serg / Адказаць
18.01.2013 / 14:13
Good.
0
Пікетчык / Адказаць
18.01.2013 / 14:22
І сяляне вакол. ну-ну
0
Alejandro / Адказаць
18.01.2013 / 14:27
А што, там напісана "Паштоўка"? Цуд на каляды :) А як жа яны будуць яе прадаваць у аддзеле "Адкрыткі"? http://nn.by/?c=ar&i=63682
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру