Упраўленнем наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з АМАП, аддзелам ваеннай контрразведкі па войсках Заходняга аператыўнага камандавання КДБ 15 студзеня ў Гродне затрыманы курсант 4-га курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта 1992 года нараджэння.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, малады чалавек падазраецца ў збыце іншаму навучэнцу 0,2 грама гашышу.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК, якая перададзена для далейшага расследавання ва УСК па Гродзенскай вобласці.

Падчас асабістага вобшуку падазраванага і ў яго дома знойдзена і канфіскавана сем скруткаў, вырабленых са сторублёвых купюр, з рэчывам расліннага паходжання, якое ўтрымлівала прыкметы наркатычных рэчываў. Апрача таго, яшчэ адзін скрутак з аналагічным рэчывам знойдзены яшчэ ў аднаго навучэнца згаданага факультэта.

Вырашаецца пытанне аб абранні ў дачыненні да падазронага меры стрымання. Прызначаны хімічныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?