Патэлефанаваць у службу «101» і заклікаць на дапамогу ратавальнікаў прыйшлося будаўнікам, якія ўзводзяць адміністрацыйны будынак на праспекце Пераможцаў каля «БелЭкспа» у Мінску. Пра гэта паведаміў адзін з рабочых.

«З вентыляцыі пайшоў чорны дым, стала няма чым дыхаць, і мы выйшлі на вуліцу»,
- паведаміў сведка. Выйшаўшы на свежае паветра, ён зрабіў некалькі фатаграфій.

У МНС пацвердзілі факт выезду пажарнай брыгады на будпляцоўку, адзначыўшы пры гэтым, што

гаворка ідзе пра нязначнае ўзгаранне смецця або рэшткаў пенапласту.

На дадзены момант ўзгаранне патушанае. Са слоў відавочцы, пажарныя з'язджаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?