Шведскую прыбіральшчыцу больш не падазраюць у спробе ўгону прыгараднага цягніка: крымінальная справа супраць яе зачынена.

На думку пракурораў, яна выпадкова падчас уборкі націснула на некаторыя кнопкі, з-за чаго цягнік пачаў рух. Зараз праваахоўныя органы зацікавіліся кампаніяй-аператарам і магчымым парушэннем законаў аб ахове працы.

На гэтым тыдні паведамлялася, што ў Швецыі непадалёк ад Стакгольма прыбіральшчыца сярод ночы ўгнала з дэпо прыгарадны цягнік.

У выніку састаў з чатырох вагонаў урэзаўся ў трохпавярховы жылы дом, а прыбіральшчыцу, якая была сур’ёзна траўмаваная, даставілі на верталёце ў Каралінскую ўніверсітэцкую бальніцу.

У момант катастрофы ў доме знаходзіліся тры сям’і, па шчаслівай выпадковасці ніхто з жыхароў не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?