Сёння мужчынская зборная Беларусі правядзе на чэмпіянаце свету па гандболе свой самы важны матч. У апошняй гульні групавога раўнду падапечныя Юрыя Шаўцова згуляюць са зборнай Саудаўскай Аравіі.

Перамога або нічыя ў матчы выводзіць зборную Беларусі у 1/8 фіналу чэмпіянату свету, дзе беларусы ў пагнядзелак згуляюць або з Іспаніяй — гаспадарамі спаборніцтваў, або з Харватыяй.

Матч з Саудаўскай Аравіяй пачнецца сёння ў 17:30, але ў прамым эфіры заўзятары яго не пабачаць.
«Беларусь-2» будзе трансляваць у жывым эфіры хакей: матч КХЛі «Дынама» Мінск — «Амур». Затым настане чарга біятлона (мужчынская гонка пераследу), а гандбол — далёка на задворках. У 22:15.

***

Становішча камандаў: Славенія — 8 (4 матчы), Сербія — 6 (3), Польшча — 4 (3), Беларусь — 2 (4), Саудаўская Аравія — 2 (4), Паўднёвая Карэя — 0 (4).

Зборныя Славеніі, Сербіі і Польшчы выйшлі ў 1/8 фіналу.

Зборная Беларусі прайграла, нагадаем, Польшчы, Сербіі і Славеніі і перамагла каманду Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?