Лідар расійскага байк-клуба «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў вядзе перамовы з нямецкім гуртом Rammstein аб магчымым выступе на святкаванні 70-годдзя перамогі Чырвонай арміі ў Сталінградскай бітве.

Залдастанаў выказаў упэўненасць, што «вельмі нядрэнная ідэя была б, калі б нямецкі топавы гурт выканаў савецкую пераможную патрыётыку на расейскай мове». Ён заявіў, што хацеў бы, каб Rammstein праспявалі адну «класічную песню часоў вайны, якую ўсе ведаюц» і іншую, з новым тэкстам.

Маўляў, гэта было б як пакаянне ад імя нямецкага народа.

Катэгарычна супраць магчымасці запрасіць Rammstein выступілі расійскія камуністы.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-гадовай гадавіне перамогі Савецкай арміі ў Сталінградскай бітве, пройдуць у Валгаградзе 2 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?