Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі сёння ў гонар свята Хрышчэння Гасподняга праводзіцца чын асвячэння вады. Каб набраць яе ў розныя ёмістасці, тысячы верніка сталі ў чэргі.

Так, колькасць ахвотных займець запаветныя некалькі літраў святой вады ў Кафедральным Свята-Духавым саборы на сталічнай плошчы Свабоды была такая, што хвост вялізнай чаргі сягае ў бок вуліцы Няміга да аднайменнай станцыі метро і далей - пад мост і да новазбудаванага гандлёвага цэнтра. Тым не менш, ніякай нервовасці ў людзей няма: наадварот, панаваў святочны настрой.

Паблізу, на рагу вуліцы Нямігі і праспекта Пераможцаў знаходзіцца і найстарэйшая ў Менску Кацярынінская царква. Тут таксама сёння можна набраць асвячонай вады. Чарга па яе крыху меншая і расцягнулася толькі да фірмовага цэнтра мабільнага аператара life :).

Асвячэнне вады праводзіцца сёння ва ўсіх праваслаўных цэрквах і саборах. Усе яны зазнаюць традыцыйны для такога свята наплыў вернікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?