Незвычайны тавар затрыманы ў пункце мытнага афармлення «Макраны» (на мяжы з Украінай), паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні.

Аўтамабіль «Крайслер», якім кіраваў грамадзянін Беларусі, быў спынены пасля перасячэння ім лініі «зялёнага» канала. У салоне і багажным аддзяленні транспартнага сродку сярод асабістых рэчаў былі выяўленыя тавары інтымнага характару 81 наймення (усяго 827 адзінак). Сярод іх біялагічныя актыўныя дабаўкі, вібратары, жаночую і мужчынскую бялізну і інш

Тавары агульнай вагой 86 кг падлягалі мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме з выплатай неабходных плацяжоў.

Кіроўца аўтамабіля растлумачыў, што не задэклараваў тавары, бо не ведаў, што такая колькасць тавару падлягае мытнаму афармленню пры перамяшчэнні праз мяжу, і таму абраў для перасячэння «зялёны» калідор.

Тавары коштам каля Br200 млн канфіскаваныя. Па факце правапарушэння пачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0