У сваім апошнім лісце да жонкі — Насты Дашкевіч Зміцер напісаў, што «праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог увогуле рухацца».
Паводле Змітра, турэмныя лекары калолі яму антыбіётыкі, і гэта часова дапамагло. Але няма гарантыі, што хвароба зноў не вернецца, сказала Наста.

Жонка палітвязня звязвае гэта з са стрэсамі ад знаходжання за кратамі, бо наўрад ці Зміцер мог прастыць.

Наста таксама згадала, што летась у мужа быў такі самы прыступ, калі ён знаходзіўся ў глыбоцкай калоніі. Тады адміністрацыя турмы не дазволіла перадаць для вязня пэўныя лекі.

***

    Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. 24 сакавіка 2011 г. Дашкевіч быў прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 18 снежня 2012 г. Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, але 28 жніўня 2012 г. Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго дадаткова да года пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?