Шаноўны Павал Ізотавіч, ці не час пачынаць ужо зараз барацьбу з будучым адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў? Мяркую ім будзе Сцяпан Сухарэнка. Па-першае быць палітычным трансвестытам пасля асабістай адстаўкі – бонтон сярод нашых вертыкальшчыкаў. Па-другое Сцяпану проста на мае ніводнага канкурэнта на фоне іншых дэмакратаў.

Уявіце сябе наступны кангрэс дэмсілаў, на якім абіраюць новага Мілінкевіча.

Да мікрафона настойліва прэцца Лебедзька: прашу абраць мяне адзіным.

Голас з аўдыторыі: а што ты зрабіў для рэалізацыі запаветаў Яські з пад Вільні – Іваноўскага – Сапегі – Гілевіча - Дуніна-Ластоўскага?

Лябедзька: Ну ты чё – абдалбался, чувак! Наведаў 345 семінараў, сустрэўся з 342 замежнымі дыпламатамі, агульная колькасць негатыўных слоў сказаных аб рэжыме ў розных выданнях – 234 070 лексічных знакаў!

Рэспект, -- думае тусоўка.

Аднак тут на трыбуне намалёўваецца Сцяпан і прапануе забойныя аргументы за сваю сціплую асобу.

Дзякуючы дзейнасці Сцяпана на пасту кіраўніка канторы, КДБ канчаткова пазбавілася іміджу нейкай саліднай арганізацыі. Слова “КДБ” за кошт буйнай фантазіі СС стала падсвядома выклікаць нейкую асацыяцыю з прыкольнымі байкамі пра дохлых пацукоў, замініраванымi грузінамі сярэдніх школах, афіцэраў, якіх вярбуюць за пяць фугасаў “Крышталю” ....Адным словам КДБ і смех зараз ужо непадзельныя.

Каго абярэ Кангрэс? Натуральна грамада падтрымае сп.Сухарэнка, які зрабіў канкрэтную інвестыцыю ў справу трыумфу грамадзянскай супольнасці – пахаваў аўтарытэт аднаго з інстытутаў таталітарнай дзяржавы.

Ці не час нам з вамі Павал Ізотавіч, даць урок перабежчыкам на прыкладзе былога гаспадара Жоўтаго дому? Зрабіць гэта вельмі проста: усе яго буйныя ідэі павінны нечакана атрымліваць пацвярджэнне.

Напрыклад рэпартаж пра прапаршчыка Х, які ехаў у Кракаў паглядзець экспазіцыю Музею Народового з 4 бутэлькамі вадзяры. На пераходзе Варшаўскі мост яго адфільтравалі палякі і прапанавалі - зачыніць вочы на кантрабанду, калі ён пад мянушкай “Пес наш руды”стане агентам афензівы. Наш чалавека не пагадзіўся таму, што чатыры бутэлькі гэта мала, прынамсі менш за пяць.

Усе артыкулы павінныя быць з выразамі кшталту: ”У свой час мы лыбілісь з быццам фантастычных заяў Сухарэнка, аднак як высвятляецца”..Або “Вось вам і Сухарэнка! Як у ваду глядзеў”. Або – “Пасля гэтай гісторыі ніхто ўжо не можа разшыфроўваць абрэвіатуру КДБ як “Камедіклаб Дзяржаўнай Бяспекі”.

Наша акцыя, Павал Ізотавіч, не толькі рэабілітуе ведамства Фелікса, аднак і пахавае ўсе шансы Сухарэнка на Сахараўскую прэмію. Няхай едзе амбасадарам да нейкай ісламскай краіны, дзе да таго ж забаронены алкаголь.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?