У матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па гандболе зборная Беларусі згуляе са зборнай Харватыі.

Харваты вырвалі сёння перамогу ў гаспадароў спаборніцтваў каманды Іспаніі 27:25 і занялі першае месца ў групе D.

Матч Беларусь — Харватыя пройдзе ў панядзелак, 21 студзеня, і пачнецца, згодна з раскладам на аф. сайце чэмпіянату, у 23:30.

Харваты — чэмпіёны свету 2003 года, срэбраныя медалісты 2005 і 2009 г., бронзавыя медалісты чэмпіянату Еўропы 2012 года. На Алімпіядзе ў Лондане Харватыя заваявала бронзу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?