Гісторык і грамадскі дзеяч Міхась Міхайлавіч Чарняўскі, які памёр раніцай 20 студзеня на 75-м годзе жыцця, будзе пахаваны 22 студзеня ў роднай вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Развітанне з Міхасём Чарняўскім адбудзецца 22 студзеня ў рытуальнай зале Дома Смутку, што па вуліцы Куляшова (раён Партызанскага праспекта) у Мінску.

Развітанне пачнецца, а 10-й.

У часе развітання айцец протапрэсвітэр Яўген Усошын адслужыць паніхіду, затым адбудзецца грамадзянская паніхіда. А 12-й гадзіне адбудзецца вынас дамавіны з целам нябожчыка.

Заўпакойная Літургія будзе служыцца ў капліцы Св. Язэпа на вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро «Аўтазаводская») у пятніцу 25 студзеня, а 18:30.

Афіцыйны адрас Дома Смутку — завулак Кабушкіна, 49. Але заезд з вуліцы Куляшова, да якога ён прымыкае. Гл. карту:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0