Гэта адбылася праз год пасля таго, як па патрабаванню амерыканскіх улад сайт быў зачынены, а яго ўладальнік Кім Датком арыштаваны ў Новай Зеландыі.
Новая версія Megaupload завецца проста Mega. Сайты падобнага тыпу даюць карыстачльнікам магчымасць запампоўваць на іх уласныя файлы і спампоўваць чужыя.
Бізнесмен
У інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр ён заявіў, што прынцып функцыянавання сайта Mega не парушае ніякіх законаў. Праграміст дадаў, што спробы зачыніць рэсурс будуць беспаспяховымі.
«З юрыдычнага пункту гледжання, няма нічога, што дало б нагоду нас зачыніць. Гэты сайт мае такое ж права на існаванне, як і яго канкурэнты накшталт Dropbox, Boxnet і іншых», — сказаў прадпрымальнік.