У інтэрнэт-краме Play Google з’явілася бясплатная праграма Belarusland — набор панарамных здымкаў славутых мясцін Беларусі.

У базе пакуль што дзесяць 360° панарам з 80 кропкамі агляду.

На шасці панарамах мінскія краявіды — «Мінск-Арэна», Нацыянальная бібліятэка, Плошча Перамогі, Прывакзальная плошча, вуліца Леніна, цырк. Астатнія чатыры прысвечаныя рэгіёнам — Нясвіж, Мір, Ліда, Гомель.

У якасці бонуса ў праграму ўбудаваныя здымкі 17 гістарычных будынкаў Беларусі — з Сар’і, Косава, Полацка, Барысава…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?