21.07.2007 / 16:24

Iндыкатар не працуе 3

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі "Руху "За Свабоду".

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (РГА) "Рух "За свабоду".

Як паведаміў БелаПАН адзін з сузаснавальнікаў арганізацыі Аляксей Кавалец, афіцыйны адказ з Мінюста ён атрымаў 21 ліпеня. У дакуменце ўтрымліваюцца прэтэнзіі да фармулёўкі статута РГА. Паводле слоў А.Кавальца, прэтэнзіі гэтыя "абсалютна не абгрунтаваныя і самі сабе супярэчаць". Адказ Мінюста - яшчэ адно пацвярджэнне таму, што "рэжым і не збіраецца ісці ні на якія саступкі, ні на якую лібералізацыю", лічыць сузаснавальнік аб'яднання.

А.Кавалец паведаміў, што юрысты ўжо пачалі вывучаць адказ чыноўнікаў, і неўзабаве будуць акрэслены далейшыя дзеянні аргкамітэта па стварэнні руху "За свабоду". Не выключана, што дзеянні Мінюста будуць абскарджаныя ў судовым парадку.

Нагадаем, што ўстаноўчы сход РГА "Рух "За свабоду" адбыўся ў Гродне 20 мая. Сярод галоўных кірункаў дзейнасці арганізацыі - абарона правоў чалавека, пабудова грамадзянскай супольнасці, забеспячэнне незалежнасці і суверэнітэту, правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў.

Дакументы на рэгістрацыю аб'яднання былі пададзеныя ў Мінюст 18 чэрвеня. Як заявіў тады журналістам лідэр РГА, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, рэгістрацыя руху "з'яўляецца адным з індыкатараў дэмакратызацыі сённяшняга аўтарытарнага рэжыму". "На такой пазіцыі стаяць і еўрапейскія палітыкі. Сітуацыя са свабодай асацыяцый у нашай краіне за апошні час значна пагоршылася. За апошнія тры гады было ліквідавана больш за 200 недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў і не зарэгістравана ні аднаго, якое не было б прамым ці ўскосным чынам звязана з дзяржавай", - зазначыў А.Мілінкевіч.

БелаПАН

0
Дрыгавіч / Адказаць
21.07.2007 / 19:43
Не ведаю як для каго, а для мяне адразу было зразумела, што грамадзкае аб'яднаньне не зарэгіструюць. Малады Фронт таксама "змагаецца" з гэтым Мінюстам ўжо некалькі гадоў запар. Для нашага паважанага прэзыдэнта МФ і "За Свабоду" - гэта рэальныя гульцы палітычнай сфэры, і Лукашэнка іх баіцца. Ён ніколі не адпусьціць вожжы, бо коніка сур'ёзна панясе.
0
ФГ / Адказаць
21.07.2007 / 20:13
Бо міністар -- не ..................... Чужынская акупацыйная улада. Дакуль трываць будзем. беларусы?
0
Cіліцкі / Адказаць
22.07.2007 / 00:34
А здаецца, цудоўна працуе... Карбалевіч аказаўся праў - 21 чэрвеня лібералізацыя скончылася...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру