Месца, куды ўпаў Юрый Гумянюк.
Кухня ў інтэрнаце
Будынак інтэрнату, дзе загінуў Гумянюк.
Дом маці Гуменюка.
У справе сьмерці журналіста і паэта Юрыя Гуменюка больш пытаньняў, чым адказаў. Родныя ў вэрсію самагубства ня вераць. Карэспандэнт прыехаў на месца сьмерці, каб высьветліць акалічнасьці нечаканай сьмерці43-гадовага Юрыя.
У пакоі паэта вялікі акварыюм з рыбкамі, якімі ён вельмі любіў займацца, ніжэй стаіць партрэт маладога Юрыя. На стале — ноўтбук, настольны каляндар з апошнімі запісамі. Раней за гэтым сталом працаваў бацька Юрыя Ігар Іосіфавіч, які навучаў школьнікаў матэматыцы.
«Ён быў добрым да людзей, што здарылася, ня ведаю», — кажа маці паэта. — Ён быў толькі вельмі «расстроены» у той дзень.
Маці Юрыя Гуменюка Крысьціна Казіміраўна распавяла:
«Міліцыя прыехала, а палове дванаццатай і што сказала? Што ён пасьлізнуўся і ўпаў зь дзявятага паверху…
Мы разам выйшлі, у пляменьніцы дзень нараджэньня быў васямнаццатага, яна нас запрасіла, гаворыць: прыходзьце. Было хрышчэньне. І мы выйшлі, такая халадэча, і зайшлі ў аптэку валідолу купіць. Ён кажа ў аптэцы: мама, мне так халодна.Я кажу: ну дык давай вернемся дахаты. У аптэцы, там былі хлопцы, суседзі, перагаварыў зь імі. І ня стаў мяне чакаць, выбег. Я думаю: Госпадзі, мяне б пачакаў.
Я выйшла з аптэкі. Прыйшла дахаты, а яго няма. Думаю: ну дзе ён падзеўся? Халадэча такая:І вось такія справы: чалавека няма».чакаю-чакаю , яго няма, а мабільнік ён ня ўзяў. І я ня ведала дзе ён знаходзіцца і што.
Ад дома Гуменюкоў на вул. В.Харужай, 18–1 да інтэрнату, дзе загінуў Юры, мэтраў 250. Далей ад інтэрнату да аптэкі яшчэ мэтраў 300–350, яна знаходзіцца на рагу бульвара Ленінскага камсамолу і праспэкту Будаўнікоў.
Юры Гумянюк быў апрануты ў чорнае паліто, на галаве бярэт, меў пры сабе торбу.
Вахцёрка інтэрнату, дзе загінуў Юры Гумянюк, распавяла:
«Як ён прайшоў — цяжка сказаць. Заўсёды глядзяць — свой гэта, жыхар інтэрнату, ці чужы. Чужога спыняюць, запісваюць — да каго ён ідзе. Жывуць у інтэрнаце людзі з розных арганізацыяў.
Як сказаў сьведка: ён як на кухню зайшоў, так прама і пайшоў праз балькон, сам, на кухні балькон. Там блёк: восем пакояў і кухня, а ў кухні балькон. Мы так разумеем, што да нікога ён не прыходзіў…У сем гадзінаў вечару гэта было. Я прыйшла на восем на зьмену, то гэта ўжо было. Сьледчыя прыйшлі. Мы зразумелі так, што ён спэцыяльна прыйшоў. Можа калі раз прыйшоў — як тут… У пляне ў яго, відаць, было штосьці такое. Адразу сказаць так ніхто ня можа, таму што
А гэты, кажа, як ішоў, так і пайшоў цераз балькон. Я спытала яшчэ: што, у сумёт упаў? Сказаў: не, каб у сумёт, то можа б жывы застаўся б.А так ён упаў — там толькі тры сантымэтры сьнегу было і аб асфальт галавой прама. Сказалі, з галавы нічога не засталося. Галава ўся разьмятая. Я прыйшла на працу, ён ужо ўпаўшы быў, без дзесяці восем прыйшла. Я на працу ішла з таго боку, то бачыла, што фатаграфавалі. Я яшчэ падумала: моладзь нешта ноччу фатаграфуецца. І хуткая стаяла. А сюды ўжо зайшла, то гавораць — сьледчыя фатаграфуюць. Людзі хадзілі глядзелі на тое месца, гаварылі, што ўжо нічога няма там. Як ён падаў дакладна, ня ведаю: там яшчэ вяроўкі віселі, ён усе вяроўкі парваў. Але ўпаў проста на галаву, плазам галавой уніз. Як плывец падае ў ваду, як я зразумела.
Няясна, да каго ён прыйшоў, але гэта ясна, што ў нікога ён ня быў на дзявятым паверсе. Таму што там такі кантынгент, што ён ня пойдзе.І там напэўна хадзілі сьледчыя апытвалі, і там практычна нікога не было на паверсе. Там адзін толькі што бачыў хлопец, і ўсё. Зьнізу сьмецьцевыя бакі стаяць, ён як ішоў, так і пайшоў туды… Гэты хлопец прыбег увогуле белы, які бачыў, што ён упаў. Ніякі. Ён адразу хуткую выклікаў. А што ўжо хуткая? На вахце міліцыю выклікалі і ўсё. Учора тут тры гадзіны сьледчыя экспэрты былі, тут на кухні. У восем гадзінаў як зайшлі туды, у адзінаццаць, у дванаццатай гадзіне толькі выйшлі».