Уладальнік буйной інтэрнэт-пляцоўкі ПУП "Анлайнер" выкупіў за Br100 млн. дамен online.by падчас дабрачыннага аўкцыёну. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Hoster.by, арганізатар даменных аўкцыёнаў Сяргей Павалішаў.
Кампанія ўжо зрабіла аплату даменнага імя, падобнага да назвы партала. Грошы паступілі на рахункі пяці дзіцячых дамоў. Купля стала адной з самых дарагіх рэгістрацый даменнага імя ў зоне .BY. Раней за больш чым Br250 млн. з малатка пайшоў дамен casino.by.