Паводле яго словаў, у адпаведнасці з падпісаным у 1994 годзе ў Будапешце Мемарандумам аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, «ЗША добраахвотна ўзялі на сябе дамоўленасці, якія юрыдычна іх абавязваюць. А менавіта: яны абавязаліся ні пры якіх абставінах не выкарыстоўваць меры эканамічнага прымусу ў дачыненні да Беларусі».

Тым не менш ЗША свае абавязанні парушылі, фактычна не выканаўшы дамоўленасць, падкрэсліў Савіных. «Гэта сур’ёзнае парушэнне, якое падрывае аўтарытэт ЗША», — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Андрэй Савіных звярнуў увагу на тое, што «ў сферах, дзе мы адыходзім ад палітычных клішэ, дыялог выбудоўваецца досыць роўна». У якасці прыкладу ён прывёў сумесны кантроль над нераспаўсюджаннем ядзернай зброі. «Сёння мы цалкам канструктыўна супрацоўнічаем з амерыканцамі па кантролі, звязаным з перамяшчэннем ядзерных матэрыялаў праз мяжу Беларусі. Яны бачаць тут ролю Беларусі, у нас сур’ёзны транзітны патэнцыял. Гэта супрацоўніцтва ў інтарэсах і нашай краіны, і ЗША, і ўсяго свету ў цэлым. Тут мы лёгка знаходзім пункты судакранання. Мне здаецца, гэтыя прынцыпы павінны рэалізоўвацца і ў іншых сферах», — сказаў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Нягледзячы на санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі, тавараабарот паміж краінамі, паводле ацэнак Андрэя Савіных, за 2012 складзе каля $700 млн. Са Злучаных Штатаў Беларусь імпартуе складанае тэхнічнае абсталяванне для тэхналагічнага пераўзбраення сваіх прадпрыемстваў. «Сальда ў гандлі ў інтарэсах ЗША, мы імпартуем значна больш, чым экспартуем на амерыканскі рынак. Наш экспарт часткова абмежаваны праз санкцыі, а прапанаваць ёсць што. Вельмі актыўна развіваецца экспарт інфармацыйных паслуг — рост больш за 60% у год, але таксама мы маглі б больш сур’ёзна развівацца і ў іншых сферах», — упэўнены прэс-сакратар МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?