1. Шлейф
Віктар Шэйман пачынаў з сілавых структур, але і пасады на мяжы з бізнэсам яму не ў навінку. Напрыклад, у 2009 годзе ён стаў памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях у структуры дзяржсакратырыята Рады Бяспекі. І з гэтай пасады курыраваў далікатныя праекты ў Венесуэле (пры гэтым сеў у турму Шаўцоў з Трастбанка і «Белзамежбуда»), але не толькі ў Венесуэле.
Увогуле ж, Віктар Шэйман першы раз застаецца ў блізкім коле Аляксандра
Пра вагу Шэймана як памочніка сведчыць той факт, што ў 2010 годзе ён выехаў з Масквы ў Менск на хуткасці 140 км/г джыпам Toyota Land Cruiser са спецсуправаджэннем міліцэйскага картэжу.
У 2010 годзе Шэйман прысутнічаў на нарадах у Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях правядзення «прэзідэнцкіх выбараў», пасля якіх здарыліся арышты й пагром апазіцыі.
На якой бы пасадзе Шэйман ні сядзеў, яго ўсюды баяцца. Злавесны шлейф цягнецца з 1999 года, калі ў бытнасць Шэймана дзяржсакратаром Рады Бяспекі (1995–2000) зніклі без слядоў генерал Захаранка, а таксама Ганчар і Красоўскі. Расследаванне гэтых гучных злачынстваў ішло ў часе генпракурорства Шэймана. На гэтую пасаду яго прызначылі ў
2. Зорка Карабоба
На парадным кіцелі Шэймана ордэнаў і медалёў як у Брэжнева.
У Леаніда Брэжнева было 16 савецкіх ардэноў і 22 медалі, а таксама 52 замежныя ўзнагароды. На кіцелі Шэймана можна налічыць больш за 40 медалёў і знакаў, праўда, меншага ўзроўню, чым у Брэжнева.
Апошнім, у 2012 годзе, Шэйман атрымаў венесуэльскі ордэн «Зорка Карабоба».
3. Кампрамат
Кампрамат на Віктара Шэймана публікаваў у сваім блогу палітэмігрант Алег Алкаеў.
У Алкаева быў змешчаны рапарт былога міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава да Аляксандра Лукашэнкі. У ім Навумаў паведамляе пра грамадзянскую жонку Шэймана Саўчанку, якая нібыта купіла сабе дыплом аб вышэйшай адукацыі, а таксама набыла некалькі кватэр і катэджаў у Мінску і Мінскім раёне.
Прыводзіцца расшыфроўка тэлефонных размоваў, якія, калі верыць публікацыі, вялі Шэйман з дырэктарам рынку «Ждановічы» Яўгенам Шыгалавым. Гэта было ў час, калі супраць Шыгалава распачалі крымінальную справу.
Тыя звесткі Алкаеў мог атрымаць аб беглага капітана Дудкіна, колішняга памочніка міністра Навумава.
Ці дакладныя гэтыя звесткі, няма пэўнасці. У еўрапейскай традыцыі публічнае абвінавачванне вымагае публічнага адказу. У выпадку Шэймана такога адказу не было.
Дарэчы, у свой час, а менавіта ў 1999 годзе суд задаволіў зыск Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Віктара Шэймана да газеты «Навіны» й журналіста (былога контрразведчыка) Сяргея Аніські памерам 15 млрд рублёў. Гаворка была пра багаты дом, які, напісала газета, нібыта належыць бацькам Шэймана, а на справе — не. У выніку непамернага штрафу «Навіны» перасталі выходзіць.
4. Шлях ва ўладу
Дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі Шэйман быў абраны ў 1990 годзе ў Брэсце, дзе служыў. Ён перамог у акрузе, да якой належала шмат вайсковых частак, на выбарах, што былі часткова свабоднымі. Ён перамог тэатральнага рэжысёра Рыгора Бакіевіча, кіраўніка рэгіянальнай структуры Народнага Фронту. Палітычная кар’ера Бакіевіча паспяховага працягу не мела.
А нарадзіўся Віктар Шэйман ў вёсцы Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта
Назва вёскі паказвае, што засноўвалі яе татары, але суфікс «-ішк-» балцкі.
А вось прозвішча Шэйман ніякае не габрэйскае. Яно даволі частае ў тых краях. Быў такі мовазнавец Чэкман, ёсць гандбаліст Ацьман, гісторык Радаман. На Навагрудчыне ёсць вядомы татарскі род Бляхманаў.
5. Чалавек-пасада
Аляксандр Фядута ў свой час напісаў, што Шэйман мяняе пасады, але не мяняе ўплыву. На якую б пасаду ён ні прыйшоў, яна становіцца ўплывовай. Бо ягоны кантакт з Лукашэнкам на любой пасадзе застаецца вельмі цесным. Самы верны паплечнік, для асаблівых даручэнняў. Гэта і дае падставу думаць, што з ягоным прыходам Кіраўніцтва справаў прэзідэнта атрымае новыя задачы. І маёмасць?