У пачатку гэтага года генерал-лейтэнант міліцыі ў запасе Анатоль Куляшоў заняў сціплую пасаду дарадцы ў Выканаўчым камітэце СНД, офіс якога знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Кірава, 17.

У прэс-службе Выканкама СНД гэтую інфармацыю пацвердзілі і ўдакладнілі,

што Анатоль Нілавіч сёння служыць дарадцам аддзела па супрацоўніцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю, тэрарызмам і наркапагрозай.

Анатоль Куляшоў узначальваў беларускую міліцыю з красавіка 2009 года. У маі 2012 Аляксандр Лукашэнка вызваліў яго ад пасады міністра ўнутраных спраў з залічэннем у распараджэнне МУС. Па адных чутках, звальненне было звязана з цяжкай хваробай Куляшова, па іншых — з тым, што кіраўнік ведамства не змог прапанаваць прэзідэнту аптымальную канцэпцыю рэфармавання сістэмы МУС. Была і яшчэ адна версія, у аснове якой ляжалі скандалы з членамі «каманды» Анатоля Куляшова.

Мяркуючы па ўсім, праблемы са здароўем у Анатоля Куляшова былі некалькі перабольшаныя і ён — «выкараскаўся». Па звестках Naviny.by, сціплая пасада дарадцы ў Выканкаме СНД для Куляшова — стартавая, чакаецца, што ў бліжэйшы час ён пойдзе на павышэнне. Дарэчы, супрацоўнікі гэтага не самага значнага палітычнага ведамства зарплату атрымліваюць расійскімі рублямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?