У Астане затрымана група выкрадальнікаў аўтамабіляў, грамадзян Казахстана, двое з якіх прызналіся ў забойстве ў Мінску ў снежні мінулага года свайго суайчынніка і грамадзяніна Расіі.

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў беларускіх следчых органах. Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага пакуль няма.

Нагадаем, двое невядомых мужчын былі знойдзены мёртвымі з нажавымі раненнямі 10 снежня на здымнай кватэры на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску.

15 снежня быў апазнаны грамадзянін Казахстана, жыхар Астаны 1979 года нараджэння, 17 снежня — грамадзянін Расіі, жыхар Омска 1979 года нараджэння. Абодвух апазналі сёстры, якія прыязджалі ў Мінск. Працэдура апазнання праводзілася ў прысутнасці консулаў Казахстана і Расіі.

Справа па факце забойства двух чалавек па п. 1 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса знаходзіцца ў вытворчасці УСК па Мінску.

Загінулыя прыехалі ў Мінск для куплі аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?