Эрытрэя - адна з найбяднейшых краін свету.

Эрытрэя - адна з найбяднейшых краін свету.

Група эрытрэйскіх вайскоўцаў 21 студзеня паспрабавала гвалтоўным шляхам захапіць уладу ў гэтай краіне, паведамляе Radio France International са спасылкай на звесткі сваіх крыніц у гэтай краіне.

Згодна з гэтай інфармацыяй, салдаты захапілі мясцовае радыё і тэлебачанне, неўзабаве пасля чаго ўсе перадачы ў эфіры спыніліся. Да завяршэння працы тэлебачанне перадало толькі адно паведамленне: у краіне абвяшчаецца палітычная амністыя і аднаўляецца дзеянне канстытуцыі 1997 года.

Што адбываецца ў эрытрэйскай сталіцы — Асмжры — дакладна не вядома. Адтуль паступаюць урыўкавыя і супярэчлівыя звесткі, праверыць якія пакуль немагчыма.

З 1993 года ў Эрытрэі кіруе ваенная хунта, у якую ўваходзяць, у асноўным, ветэраны вайны за незалежнасць ад Эфіопіі. Пад іх уладай краіна ўдзельнічала ў цэлым шэрагу канфліктаў з суседнімі краінамі, ператварылася ў адну з самых бедных і найменш свабодных краін свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?