23.07.2007 / 12:18

У Польшчы разьбіўся аўтобус з расейскімі турыстамі, якім кіравалі беларусы

Беларускі аўтобус перавозіў расейскіх турыстаў (45 чалавек) па маршруце Брэст — Ніцца.

Паводле інфармацыі прадстаўніка пасольства, аварыя аўтобуса адбылася 22 ліпеня ў 17.20 на 126 км трасы «А2» непадалёк ад Познані. Беларускі аўтобус перавозіў расійскіх турыстаў (45 чалавек) па маршруце Брэст — Ніцца (Францыя). Паводле не ўстаноўленых пакуль прычын аўтобус з’ехаў з трасы, прабіў агароджу і лёг на бок у кювеце. Пяць турыстаў атрымалі траўмы (удары, пераломы) сярэдняй ступені цяжкасці. Іх даставілі ў бальніцу Познані. Астатніх размясцілі ў мясцовых гасцініцах. На месца здарэння выехаў прадстаўнік расійскай фірмы «Туртранс», якая арганізавала тур, для вырашэння пытання аб далейшай перавозцы турыстаў.

У беларускіх вадзіцеляў паліцыя пры праверцы не выявіла ўтрымання алкаголю ў арганізме. Тым не менш, згодна з польскім заканадаўствам, будзе распачата крымінальная справа, паколькі ў ДТЗ ёсць пацярпелыя. Вядзецца расследаванне прычын здарэння. Як паведамілі ў пасольстве, у гэты дзень у Польшчы былі складаныя ўмовы надвор’я, ішлі кароткачасовыя інтэнсіўныя дажджы.

БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру