У сувязі з моцнымі маразамі Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці.
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў выпадку крайняй неабходнасці адпраўляцца ў дарогу неабходна толькі дакладна праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на трасе ў непрыемнай сітуацыі. Асабліва гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком: многія з іх «замярзаюць» проста падчас руху.

ДАІ заклікае таксама ў дарозе не забываць аб павышаных мерах бяспекі,
выбіраць хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Не забываць прышпільвацца, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Пешаходам ДАІ нагадвае, што аўтамабіль на слізкай дарозе часам не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца.

Таму пераходзіць праезную частку неабходна толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што вадзіцелі паспелі спыніцца. У цёмны час сутак абавязкова абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Праца асабовага складу дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і арганізацыю бяспечных умоў руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0