Як паведаміў намеснік начальніка Столінскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Плотніцкі, цела жанчыны ў пятлі на дрэве ў лясным масіве знайшла раніцай 21 студзеня следча-аператыўная група.

На гэты час устаноўлена, што 20 студзеня загінулая была ў гасцях у сястры ў вёсцы, размешчанай прыкладна за 1,5 км ад месца трагедыі. Яна пайшла з дома сястры каля 16.00 на аўтобусны прыпынак і дадому не прыехала. Пра зніклую 21 студзеня заявіў у міліцыю яе муж.

«Па ўстаноўленых у ходзе агляду месца здарэння акалічнасцях, меркаваная прычына смерці жанчыны — суіцыд. Яго прычыны і матывы высвятляюцца», — дапоўніў Плотніцкі.

Загінулая жыла разам з мужам і двума малалетнімі дзецьмі ў сельскім населеным пункце. Сям’я характарызуецца станоўча. Паводле слоў сваякоў жанчыны, яна не выказвала намераў звесці рахункі з жыццём.

Праверку па факце смерці вяскоўкі праводзіць Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?